Нас спрашивают - как помогает молодежный бизнес-форум "Лiпень.PRO" тем людям, которые в нем участвовали?
Чтобы ответить на этот вопрос, мы просто спросили тех, кто участвовал в "Лiпень.PRO" и вот, что они рассказывают. Спасибо рабятам, которые любезно согласились поделится своими историями!

РОЛАНД - СОЗДАЛ СОБСТВЕННЫЙ КЛУБ ИГР!

"Меня зовут Роланд, я участвовал на молодежном бизнес-форуме «Лiпень.PRO». В сферу предпринимательства я вошел только недавно, и мне было важно попасть в окружение людей, которые будут способствовать моему развитию, что у меня и получилось.
После «Лiпень.PRO» я вернулся заряженный, воодушевленный, это было замечательное время! Там я познакомился с интересными людьми, вместе с которыми можно очень весело и с пользой провести время.
И вот, как-то раз Липеньцы решили собраться, сыграть во FLIXA. Играть я не умел, но очень хотел, но, ввиду того, что тогда была загруженная неделя и я живу и учусь в Пинске, у меня не получилось приехать. Но так как я очень хотел, мне пришла в голову идея создать клуб любителей деловых игр у себя в университете. А что, круто! Тем более такого у нас еще нет, многим было бы интересно, человек 10-15 будет более, чем достаточно. Но так как я ничего не умел, мне нужно было где-то учиться… Через какое-то время пришло сообщение от Липеньцев, что в клубе «Imaguru» будет проходить игра «Мегакорпорация». Круто, это же то, что мне нужно (ну или почти, но пользу свою мне принесло). И вот, на этой же неделе я и поехал в Минск, тем более вёл эту игру один из спикеров «Лiпень.PRO» Юрий Анушкин.
Игра была более чем великолепной! Я вернулся в университет, и решил провести что-то подобное у себя… Я 2 недели продумывал игру, возможные исходы… В общем, у меня получилось! Я ее провёл, причем не один раз и не только в университет.
Так я приобрёл жизненно необходимый мне опыт организации мероприятий. Были "косяки", но я учился. И у меня получалось, хоть и «съедобно», но получалось. И вот организаторская деятельность теперь стала частью меня, и я рад!
Но мои амбиции двигали меня дальше, и я решился на поездку в Витебск без денег (даже на обратный билет), это было просто прикольно))) хотел научиться действовать в нестандартных ситуациях.
Потом я стал председателем студенческого научного общества(СНО), занимаюсь организацией волонтёров на различные университетские мероприятия и ЦТ. Что-ж я приобрёл колоссальный опыт, спасибо Липень!). P.S. я еще только на втором курсе, у меня куча идей и амбиций))))"


Кстати, это очень здорово, что ребята собираются вместе, общаются и поддерживают контакт:

СВЯТЛАНА ШАЦЁР - МЕНАВІТА НА ФОРУМЕ ПАКАЗАЛІ, ЯК МОЖНА РАБІЦЬ ТОЕ, ШТО ЗДАЕЦЦА СКЛАДАНЫМ!

На моладзевым бізнес-форуме "Ліпень.PRO" я была амаль выпадковай асобай: ніякага бізнесу я не вяла дый не планавала. Чаму паехала? Сумна было трэці год сядзець у адпачынку па доглядзе за дзіцем, а тут новыя знаёмствы, новыя перспектывы, цікавая інфармацыя. Па ўласным вопыце ведаю, што любую інфармацыю можна прымяніць у сваім жыцці. Я вырашыла прыстасаваць набытыя бізнес-веды ў выхаванні сваіх сыноў. Тут падыходзіла, напрыклад, такая тэматыка: як паводзіцца начальніку са сваімі падначаленымі, якія існуюць метады заахвочвання працаўнікоў, хто ты у сістэме адносінаў. Мае дзеці мне падначальваюцца як старэйшай у сям'і, таму, вядома, ўзнікаюць канфлікты. Было цікава, як можна іх правільна абыходзіць, вырашаць мірна.

На форуме мне спадабалася атмасфера ўзаемадапамогі і тое, што заняткі праходзілі на адкрытым паветры. Некалькі начэй пад зорным небам у палатках таксама выклікалі нейкае рамантычнае і даверлівае пачуццё. У мяне няма магчымасці проста так выехаць на прыроду, ды яшчэ каб не трэба было клапаціцца пра наяўнасць ежы, вады, дроваў, месца, дзе пераначаваць. А там нават лазня на камянях была самаробная! Гэта ж экзотыка! У такіх умовах знаёмствы адбываюцца нібы самі па сабе – усе побач свае, можна задаць любое пытанне, якое хочаш. І марыць можна смела, пра што хочаш. Гэта натхняе.
Знаёмілася я з усімі, хто побач. Знайшла неяк інтуітыўна людзей, блізкіх мне духам, мы працягваем сустракацца ужо амаль год. Ёдар прапанаваў мне наладзіць свае заняткі па духоўным развіцці, паказаў у горадзе студыю, якую можна было здымаць для маіх мэт. Сама я пра гэта і не думала! А тут за руку прывялі – толькі рабі! І я пачала нешта рабіць. Не дзеля прыбытку, дзеля самаразвіцця. Страшна было, няпэўна, няёмка, непрафесійна, але першы крок зроблены, далей – прасцей. Пасядзелі, пагаманілі, прыдумалі назву гуртка – "Шацёр святла" (гэта мае сябры ў адпаведнасці з маім прозвішчам прыдумалі). Пачалі прыходзіць дзяўчаты, кансультавацца ў мяне. Я і раней дапамагала людзям у іх складаных жыццёвых сітуацыях, але несістэмна. Цяпер у мяне з'явіўся стымул атрымаць новы дыплом па сістэме аздараўлення Рэйкі, прымяняць гэтую сістэму. Быў патрэбны штуршок! А нечага не хапала. Не хапала ўпэўненасці, што я змагу, што гэта некаму патрэбна – такія адчуванні вядомыя ўсім навічкам.

Вельмі дапамог курс наконт самапрэзентацыі. І хоць я з многімі палажэннямі не пагаджаюся, але нешта выкарыстоўвала і адтуль. Увогуле той летні душэўны пасыл Ліпеня і моцная вера ў чалавека і яго магчымасці далі мне сілы для самавыяўлення. Я пачала заўважаць некаторыя падзеі , на якія раней не звяртала ўвагу. Напрыклад, запрашэнне на ўдзел у канферэнцыі ці фестывалі ў якасці майстра. Я не лічыла сябе за майстра, але на форуме мне паказалі, што гэта няправільны падыход. Я майстар! Трэба шліфаваць уменні і ўсё, рабіць праз "не ўмею". Навучышся! Я падала заяўку як майстар, распрацавала тэму выступлення, і ў выніку атрымала цёплыя водгукі і запрашэнне да супрацоўніцтва ў анкалагічны цэнтр для падтрымкі хворых... Менавіта на форуме паказалі, як можна рабіць тое, што здаецца складаным. У гульнях паказвалі. Дарэчы, у адной гульні па наладжванні сваёй справы я апынулася побач з Ігарам. Ён быў маім "шэфам". У мае абавязкі уваходзіла "выціраць пыл з яго вушэй". Такім жартаўлівым чынам я пазбавілася залішняй сур'ёзнасці ў адносінах да працы, пайшоў нейкі крэатыў. Мне стала значна лягчэй прыйсці на сумоўе па працаўладкаванні пасля вялікага перапынку. І ўвосень я атрымала запрашэнне з некалькіх месцаў. Не таму, што я была лепш за іншых па сваіх ведах, але таму, што я стала ўпэўненай, што я змагу і навучуся лепш за ўсіх. Я не хацела і не хачу быць кіраўніком – у кожнага свая роля, але я нарэшце ўбачыла, чаго і якім чынам магу дасягнуць я. Я магу дапамагаць іншым, быць не першай, а другой, увогуле правай рукой першага, мне падабаецца гэта!

Што тычыцца апошняга пытання адносна сустрэчы з маладым чалавекам – гэта было таксама актуальна. Паколькі мы з мужам разведзеныя, я не супраць была пазнаёміцца з добрым хлопцам. Толькі ж я такая пераборлівая! Мне патрэбны моцны чалавек высокага духоўнага ўзроўню, якому можна слепа давяраць, які дбае не толькі пра сябе, але і пра іншых, пра ўсю Зямлю ў цэлым! Не паверыце, але на Ліпені амаль усе такія і былі! Адзін Глеб (арганізатар) чаго толькі варты! Хоць фільм здымай. Пад сябе і кампанію сабраў) Што вы думаеце – усіх на форум возьмуць? Не. Ты даведайся, што за форум, дзе ён, калі – гэта такое выпрабаванне: туды трапяць тыя, каму сапраўды гэта патрэбна. Лішнія адразу адсейваюцца – лічаць нецікавым. Гэта добры натуральны кастынг. А са сваім абраннікам я пазнаёмілася ў метро: ягоны фотаздымак разам з нумарам тэлефона рыэлтарскай кампаніі вісеў на рэкламным шчыце. Я патэлефанавала і замест нерухомасці прапанавала кубачак капучына. Чаму не? Бізнесменам не абавязкова патрэбна бізнес-лэдзі! Хаця цяпер я дапамагаю свайму мужчыне ў яго справах і вельмі ўдзячная яму за давер.


Рассказы у нас не маленькие, и очень круто, что Вы дошли до этого места!. Возможно, у Вас есть история, которая произошла после участия в "Лiпень.PRO" и которой можно поделиться! Будем рады, пишите:

vk.com/lipenpro - группа Vk

facebook.com/lipenpro/ - группа Fb